Важкі намалот!
У суботу у СВФ “Дрычын” завяршылі жніво. Збожжавыя і зернебабовыя культуры ўбралі на 1770 гектарах. Валавы збор збожжа склаў 8 тысяч тон, што значна больш чым летась. Убіралі збожжа сем экіпажаў. Жніво назвала лідэраў гаспадаркі. Чатыры з іх намалацілі больш за тысячу тон збожжа і два вадзіцелі перавезлі звыш дзвюх тысяч тон. Сярод іх камбайнеры Сяргей Дацкевіч, Максім Сямёнаў, Андрэй Мянькоў, Дзмітрый Мялешка.
Старшыня Мінскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Уладзімір Філімонаў, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Людміла Гулякевіч і старшыня райкама прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Марына Дрозд павіншавалі камбайнераў з працоўнымі дасягненнямі, уручылі падзякі старшыні райвыканкама і грашовыя прэміі.

Уладзімір Філімонаў адзначыў, што дабіцца добрых вынікаў можна толькі дзякуючы ўпартай працы ўсяго калектыву і кожны ўнёс свой уклад у агульны каравай.
У КСУП “Зазерка” таксама вядуць жніво на апошніх гектарах. І ў гэтай гаспадарцы атрымліваюць сёлета добры ўраджай — 44 цэнтнеры збожжа з гектара.

Прафсаюзныя лідары павіншавалі ў поле камбайнераў Сяргея Зароўнага, Дзмітрыя Клунко, вадзіцеля Міхаіла Навіцкага, які ўжо перавёз 2612 тон зерня ад камбайна. А таксама загадчыцу складам Таццяну Чарток і трактарыста-машыніста Мікіту Федаровіча, які п рацуе на прэсаванні саломы.

Яны ўручылі падзякі, грашовыя прэміі і падарункі, выказалі шчырыя словы ўдзячнасці за працу.