Прафсаюз дзяржустаноў ганарыцца сваiмi людзьмi: Вольга Пархімовіч узнагароджана медалём «За бездакорную службу» ІІІ ступені за ўклад у дзяржаўную службу

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі медалём «За бездакорную службу» ІІІ ступені ўзнагароджаны кiраўнiк справамi Старадарожскага раённага выканаўчага камiтэта Вольга Пархiмовiч.

Уручаючы медаль, губернатар Мiнскай вобласцi Аляксандр Турчын адзначыў, што дзяржаўная служба патрабуе самаадданасці, патрыятызму і вернасці сваёй Радзіме. «Вы – сярод першых грамадзянскіх асоб, што адзначаны такой высокай узнагародай. Гэта вельмі пачэсна, але і накладае асаблівую адказнасць», – падкрэсліў кіраўнік вобласці.

– Перш за ўсё, я хачу падзякаваць кіраўніцтву Мiнскай вобласцi I Старадарожскага раёна за рэкамендацыі да майго ўзнагароджання. Гэта высокая ўзнагарода. І, вядома, гэта вынік агульнай працы ўсяго калектыву, у тым ліку I мяне. Я адданы грамадзянін сваёй краіны і з любоўю і радасцю заўсёды служыла, служу і буду служыць сваёй краіне і свайму народу, – адзначыла Вольга Мiкалаеўна.

З асаблiвым гонарам хочацца дадаць, што з 2007 года Вольга Мікалаеўна з’яўляецца старшыней Старадарожскай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў.

– Такіх добрых, актыўных і адданых сваей працы людзей, як Вольга Мікалаеўна, я амаль не сустракаў, – дзеліцца пра сваю калегу старшыня Мінскай абласной арганізацыі Прафсаюза работнікаў дзяржустаноў Уладзімір Філімонаў. – Здаецца, што яна проста невычэрпная. Многія нашы прафсаюзныя пачынанні партрымлiваюцца дзякуючы ініцыятыве менавіта Вольгі Мікалаеўны. Часам проста дзівішся: адкуль у простым чалавеку ёсць столькі сіл, жадання дапамагчы іншым і часу змяшчаць ўсе яе справы ў жыцці. Я, як старшыня абласной арганізацыі, магу з упэўненасцю сказаць, што менавіта дзякуючы такім людзям Прафсаюз жыве і чыніць свае добрыя справы. Шчыра ганаруся, што Вольга Мікалаеўна ўдастоена такой высокай узнагароды.