Прафсаюзныя сустрэчы ў Белддзяржстраха і Упраўленні капітальнага будаўніцтва
Адзіны дзень інфармавання правялі ў для супрацоўнікаў Белдзяржстраху старшыня Мінскай абласной арганізацыі прафсаюзаў работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Уладзімір Філімонаў і старшыня Бярэзінскага раеннага аб’яднання прафсаюзаў Алена Токан.






На мерапрыемстве разглядаліся актуальныя пытанні будучага рэферэндуму, тлумачыліся пункты абноўленай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, абмяркоўвалася пытанне вакцынацыі супраць каранавірусу. У.М.Філімонаў падрабязна расказаў пра гісторыю стварэння Канстытуцыі і падкрэсліў важнасць правільнага грамадзянскага выбару ў будучым рэферэндуме, як неабходнага аспекта ў замацаванні развіцця дзяржавы.
Потым Уладзімір Філімонаў і Алена Токан наведаліся ў пярвічную прафсаюзную арганізацыю ўпраўлення капітальнага будаўніцтва, дзе ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі пасведчанне аб пастаноўцы на ўлік пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі і білеты членаў прафсаюза.
Напрыканцы візітаў госці віншавалі прысутным з надыходзячымі навагоднімі святамі і жадалі ўсім аптымізму, здароўя і працоўных дасягненняў.
Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.
Фота аўтара.